| Вокладкі на "Па-над дахам" і "Падарожжа" |
[Кст. 4, 2011|01:06 am] |
Вітаю! Зьвяртаюся да вас, большасьць з каторых, мабыць, ёсьць зацятымі слухачамі гурту ULIS. Ці не маглі б вы дапамагчы мне з вокладкамі (цікавяць back-вокладкі з прапісаньнем назоваў кампазыцыяў) альбомаў "Падарожжа" і "Па-над дахам"?
Загадзьдзя дзякуй. |
|
|
| (бяз тэмы) |
[Снж. 16, 2009|11:42 am] |
Сёньня адзначае свой дзень нараджэньня Слава Корань, лідэр нашага любага гурта ULIS!
Паважаны Слава, усе прыхільнікі вашай творчасьці зычаць вам плёну ў працы, ўпэўненасьці ў будучыні, новых песьняў і канцэртаў і, галоўнае, добрага здароўя! Дзякуй Вам! |
|
|
| +1 |
[Тра. 20, 2009|06:22 pm] |
Даеш сінгл ад Уліса! |
|
|
| ULIS. 20 год на сцэне |
[Сак. 9, 2009|01:41 pm] |
|
А тым часам на гэтыя сакавіцкія дні выпадае юбілейная дата: 20 год ад першага канцэрта гурта! Гарачыя віншаваньні ўсім удзельнікам ULIS'a - былым і цяперашнім! Вы лепшыя! |
|
|
| ДН |
[Снж. 16, 2008|12:40 pm] |
|
Слава, дзякуй за той рок-н-рол, якім вы ўзнагародзілі ўжо не адно пакаленьне. Моцнага вам здароўя і няхай усё складзецца як мае быць! Са сьвятам! |
|
|
| ULIS як папулярызатар беларускай мовы :) |
[Врс. 18, 2008|11:08 am] |
Амерыканскі часопіс LPM The Voice, які займаецца прамоцыяй гуртоў з усяго свету, што не маюць падпісаных кантрактаў з буйнымі прадусарскімі кампаніямі, у вераснёўскім выпуску размясціў рэцэнзію на гурт ULIS. У прыватнасці, там гаворыцца:
"Чацвёрка музыкаў з Беларусі называе свой стыль цяжкім незалежным рокам, але яны не баяцца эксперыментаваць, знаходзячы ўсё новыя шляхі для развіцця сваёй музыкі. Усе свае кампазіцыі ULIS выконвае па-беларуску, што, канешне, крыху перашкаджае гурту выходзіць на болей шырокую аўдыторыю. Аднак тэксты некаторых з кампазіцый ULISa выкладзены ў англійскай версіі на www.purevolume.com/ulis. У прыватнасці, "Я танчу" (I'm Dancing), "Гэты горад" (This City), "Вар'ят" (Nuts). Чаму б не палепшыць свае лінгвістычныя здольнасці за кошт новай мовы, дзякуючы ULIS! "
Часопіс можна паглядзець па адрасе http://www.magazine.lpmvoice.com/Pro-Php/Main.php?MagID=4&MagNo=21
Скрыншот поўнай рэцэнзіі - пад катам. ( ULIS у The Voice )
|
|
|