?

Log in

No account? Create an account
ULIS. Легенда беларускага року [entries|archive|friends|userinfo]
ULIS. Legend of Belarusian rock.

[ website | Афіцыйны сайт гурта ULIS ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

ULIS як папулярызатар беларускай мовы :) [Врс. 18, 2008|11:08 am]
ULIS. Legend of Belarusian rock.

ulis_bel

[barilotti]
Амерыканскі часопіс LPM The Voice, які займаецца прамоцыяй гуртоў з усяго свету, што не маюць падпісаных кантрактаў з буйнымі прадусарскімі кампаніямі, у вераснёўскім выпуску размясціў рэцэнзію на гурт ULIS. У прыватнасці, там гаворыцца:

"Чацвёрка музыкаў з Беларусі называе свой стыль цяжкім незалежным рокам, але яны не баяцца эксперыментаваць, знаходзячы ўсё новыя шляхі для развіцця сваёй музыкі. Усе свае кампазіцыі ULIS выконвае па-беларуску, што, канешне, крыху перашкаджае гурту выходзіць на болей шырокую аўдыторыю. Аднак тэксты некаторых з кампазіцый ULISa выкладзены ў англійскай версіі на www.purevolume.com/ulis. У прыватнасці, "Я танчу" (I'm Dancing), "Гэты горад" (This City), "Вар'ят" (Nuts). Чаму б не палепшыць свае лінгвістычныя здольнасці за кошт новай мовы, дзякуючы ULIS! "


Часопіс можна паглядзець па адрасе http://www.magazine.lpmvoice.com/Pro-Php/Main.php?MagID=4&MagNo=21

Скрыншот поўнай рэцэнзіі - пад катам.
ULIS_The_Voice_Review
СпасылкаАдказаць

Comments:
[User Picture]From: soft_tiger
2008-09-18 09:45 am (UTC)
Увогуле, мець у запасе трэк запісаны па-ангельску - ніколі б не зашкодзіла. :)
(Адказаць) (Thread)
[User Picture]From: barilotti
2008-09-18 10:32 am (UTC)
Абсалютна падзяляю гэтую думку. :)
(Адказаць) (Parent) (Thread)
[User Picture]From: zukerby
2008-09-18 12:14 pm (UTC)
не ўяўляю))) мабыць было б цікава
(Адказаць) (Thread)
[User Picture]From: barilotti
2008-09-18 12:22 pm (UTC)
А я абсалютна ўяўляю. Запіс - не канцэрт, усё можна прыгожа зрабіць. Якую-небудзь, напрыклад, A Longwhitecloudland... ;-)
(Адказаць) (Parent) (Thread)
[User Picture]From: zukerby
2008-09-18 12:31 pm (UTC)
ну да. на канцэрце такое фіг вымавіш))))A Longwhitecloudland
(Адказаць) (Parent) (Thread)
[User Picture]From: barilotti
2008-09-18 12:36 pm (UTC)
Трэніраваць трэба моўны апарат. Да таго ж, гэта можна прамаўляць як асобныя словы. :-) :-) :-) А што, абарыгенцкае Aoteoroa лягчэй вымавіць? :)
(Адказаць) (Parent) (Thread)